"Гістарычная падзея" — ці здолее апазіцыя абраць "адзінага"?

"Гістарычная падзея" — ці здолее апазіцыя абраць "адзінага"?

Апазіцыя абвясціла вакансію адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары адкрытай. І анансавала пачатак працэдуры вызначэння гэтага "адзінага". Пачынаць ахвочыя пазмагацца за гэта ганаровае званне мусяць з дэманстрацыі сваёй плацежаздольнасці: неабходна пералічыць 500 еўра ў фонд кампаніі праймерыз.


Запусцілі працэдуру вызначэння адзінага пяць палітычных структур: Рух "За свабоду", БСДП (Грамада), АГП, Партыя БНФ і БХД. Але, кажуць, далучацца і змагацца за званне адзінага могуць усе партыі ды рухі. І нават — шараговыя грамадзяне. Галоўнае, каб 500 еўра былі гатовыя пералічыць.


Ці сапраўды такім чынам можна вызначыць кандыдата, які здолее аб'яднаць усіх "прыхільнікаў перамен"? Якія сапраўдныя мэты ўдзелу ў выбарчай кампаніі? Дзе гарантыя, што структура прэтэндэнта-няўдачніка будзе працаваць на пераможцу праймерыз?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч і старшыня Партыі Беларускі Народны Фронт Рыгор Кастусёў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі