Гістарычны тэст ад Dzieciuki: вынікі і адказы
Ужо другі раз гурт Dzieciuki правярае слухачоў Еўрарадыё на адукаванасць. Гэтым разам самым дасведчаным і хуткім аказаўся Яраслаў Клімашэўскі. Ён атрымае квіток на канцэрт Dzieciuki і Brutto ў Вроцлаве 17 верасня і візу, каб на гэты канцэрт паехаць. Суцяшальныя дыскі з новым альбомам Dzieciuki "Рэха" дастаюцца Паўлу Урбановічу і Максу Дубініну, якія даслалі правільныя адказы другім і трэцім адпаведна.
Усе астатнія таксама могуць праверыць сябе. Вось тэст з адказамі.
1. Дзе, паводле легенды, пахаваны Давыд Гарадзенскі?
А). У Брандэнбургу, дзе быў забіты здраднікам, падчас паходу на крыжакоў.
Б). У Гародні, каля сценаў Барысаглебскага манастыра.
В). У Пскове, дзе быў забіты, пры асадзе горада крыжакамі.
Г). У гарадзенскім замку, каля сценаў Ніжняй царквы.
2. Які ганебны міжнародны дакумент быў падпісаны 18 сакавіка 1921 года паміж Польшчай з аднаго боку і РСФСР з другога, па якім была падзеленая Беларусь?
А). Брэсцкі мірны дагавор.
Б). Рыжскі мірны дагавор.
В). Пакт Молатава-Рыбентропа.
Г). Версальскі дагавор.
3. У вязніцы якога замка Вітаўт і яго бацька Кейстут былі зняволеныя іх стрыечным братам і пляменнікам Ягайлам?
А). Троцкі замак.
Б). Луцкі замак.
В). Гарадзенскі замак.
Г). Крэўскі замак.
4. Беларуская антысавецкая арганізацыя, якая існавала з 1944 па 1957 год на тэрыторыі БССР і паўночнай часткі УССР і вяла партызанскую барацьбу супраць Чырвонай арміі за аднаўленне незалежнасці Беларусі і стварэнне на яе тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
А). Зялёны дуб
Б). Чорны кот
В). Чайка
Г). Зялёныя
5.Калі і з якой нагоды ў Беларусі адзначаецца неафіцыйнае нацыянальнае свята Дзень Герояў?
А). 10 студзеня. З нагоды пачатку нацыянальна-вызаольнага паўстання 1863 года.
Б). 8 верасня. З нагоды перамогі войскаў ВКЛ над Маскоўскім войскам у Бітве пад Оршай.
В). 27 лістапада. Угодкі Слуцкага паўстання 1920 г.
Г). 2 лютага. Дзень нараджэння нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.
6. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — апошні кароль Рэчы Паспалітай, пры якім дзяржава перастала існаваць, а ў якім годзе адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай?
А).1771
Б).1793
В).1795
Г). 1798
7. Андрэй Тадэуш Банавентура Касцюшка быў шляхціцам, а кожны шляхцюк мае герб. Якую назву меў радавы герб Касцюшак?
А). "Ліс".
Б). "Касцеша".
В). "Корчак".
Г). "Рох ІІІ".
8. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС або "Амерыканкі" былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты Беларусі, неафіцыйная назва гэтай трагедыі “Крывавая ноч беларускай гісторыі”. А якое савецкае свята такім чынам адзначылі каты НКУС?
А). Дзень Ленінскага камсамолу.
Б). Дзень Канстытуцыі.
В). Угодкі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
Г). Дзень памяці В.І. Леніна.
9. Адна з песень у альбоме “Рэха” напісаная на словы паэта Алеся Чобата з гарадзеншчыны, а ў якім мястэчку жыве гэты паэт?
А). Свіслач.
Б). Скідзель.
В). Шчучын.
Г). Бераставіца.