Гісторык Андрэй Кіштымаў трапіў пад другую хвалю "зачысткі"
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва не працягнуў працоўны кантракт з вядомым беларускім навукоўцам.
Андрэй Кіштымаў — вядучы айчынны даследчык сацыяльна-эканамічных праблемаў гісторыі Беларусі XIX стагоддзя, аўтар соцень навуковых публікацый. Каля пяці гадоў на айчынным тэлеканале АНТ ён вёў папулярныя цыклы перадач, прысвечаных мінуламу эканомікі Беларусі і беларускім прадпрымальнікам.
Газета "Новы час" адзначае, што дзевяць гадоў таму Андрэй Кіштымаў ужо быў пакараны за іншадумства — ён стаў ахвярай хвалі рэпрэсій — вялікай акадэмічнай чысткі, што тады перажыў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва гісторык адпрацаваў амаль 11 гадоў. Андрэй Кіштымаў лічыць, што за апошнія 20 гадоў айчынная гуманістыка перажывае другую хвалю рэпрэсіяў — чыстку вышэйшых навучальных установаў.
Фота — Новы час