Глен Хэнлан адмовіўся трэніраваць зборную Беларусі
Глен Хэнлан адмовіўся трэніраваць зборную Беларусі па хакеі. Пра спыненне супрацоўніцтва з нашай камандай канадскі спецыяліст заявіў сёння ў размове са старшынёй Федэрацыі хакея Ўладзімірам Навумавым.
Такое рашэнне Хэнлан матываваў сваім маральна-псіхалагічным станам, перадае прэс-служба ФХРБ.
“Пасля доўгіх і грунтоўных роздумаў, я прыйшоў да высновы, што для каманды і яе вынікаў будзе лепш, калі я ўсё ж сыйду... Я веру ў будучыню беларускага хакея і шчыра жадаю поспеху вашай камандзе на Алімпіядзе і чэмпіянаце свету”, — пракаментаваў Хэнлан сваю адстаўку.
Імя спецыяліста, які ўзначаліць беларускую зборную на Кубку Палесся, будзе абвешчана ў бліжэйшы час.
Нагадаем, што 20 кастрычніка Хэнлан быў адпраўлены ў адстаўку з пасады трэнера мінскага “Дынама”. Нягледзячы на гэта, канадцу прапанавалі застацца ў зборнай.