Год таму ў Беларусі пасадзілі самалёт Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву
Год таму ў Беларусі пасадзілі пасажырскі самалёт Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Выбухнуў гучны скандал, паколькі ў мінскім аэрапорце затрымалі двух пасажыраў — журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцу Сафію Сапега. У траўні сёлета расіянку Сапега асудзілі ў Гродне на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яна прызнаная палітзняволенай.
ЕС абвінаваціў улады Беларусі ў паветраным пірацтве. Было прынята рашэнне аб спыненні палётаў над тэрыторыяй нашай краіны. Еўрасаюз і шэраг іншых краін (та я ж Украіна) закрылі сваё неба для беларускіх авіякампаній. Таксама інцыдэнт з самалётам Ryanair стаў падставай для ўвядзення чарговага пакета санкцый супраць Беларусі. Афіцыйны Мінск усе абвінавачванні ў прымусовай пасадцы самалёта адмаўляе.
Спецыяльная камісія Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіацыі дагэтуль працягвае расследаванне. Прадстаўнік ЗША пры ICAO Чэслі Саленбергер перакананы, што "беларускія чыноўнікі сфабрыкавалі ілжывую пагрозу выбуху", каб прымусіць пілотаў самалёта прызямліцца ў Беларусі з мэтай арышту "палітычнага апанента".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.