Беларусь — Францыя — 2:4 (відэа галоў)

Пасля першага тайма зборная Беларусі выйгравала ў каманды Францыі з лікам 1:0. На 32-й хвіліне пасля розыгрыша вуглавога гол забіў абаронца Ягор Філіпенка. Адзначым, што выдатны момант меў Сяргей Балановіч, пасля яго ўдару мяч праляцеў побач са штангай.
 

На 47-й хвіліне Франк Рыберы з пенальці зраўняў лік, але на 58-й Цімафей Калачоў выводзіць беларускую зборную наперад — 2:1! Аднак праз 6 хвілін Рыберы зноў зраўнівае лік — ён замкнуў прастрэл і біў ужо ў пустую браму.
 

На 70-й Самір Насры, які выйшаў на замену ў другім тайме, трапным ударам выводзіць французаў наперад — 3:2. А на 73-й зноў памыліўся Сяргей Верамко і Пагба забівае чацвёрты мяч. Пасля гэтага беларусы зніклі і змірыліся з паражэннем.

Адзначым, што беларусы зрабілі за матч 2 удары ў створ брамы і забілі 2 галы! Французы зрабілі 5 удараў у створ і забілі 4 галы.
 

Склады каманд:


Беларусь: Верамко, Балановіч, Мартыновіч, Філіпенка, Вярхоўцаў (Радзівонаў, 77), Бардачоў, Цігараў (Брэсан, 83), Драгун (Аляхновіч, 71), Калачоў, А. Глеб, Пуціла.



Францыя: Ларыс, Санья, Касельні, Абідаль, Клішы, Мацюідзі, Пагба, Пает (Насры, 61), Вальбуэна (Гілавогі, 90), Рыберы (Сісока, 80), Жыру.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў у эфіры тэлеканала "Беларусь-2":



"Пакуль гулялі строга ў абароне, не дапускалі дзіцячых памылак, усё ішло па плану... Памылкі, якія зрабілі, недапушчальныя для гульцоў вышэйшай лігі. За 10 хвілін прайгралі матч... Не магу патлумачыць, што было з камандай у гэтыя 10 хвілін... А так гульнёй задаволены".
 

Зборная Фінляндыі выйграла ў каманды Грузіі — 1:0.


Табліца ў групе "I" выглядае наступным чынам:


Іспанія і Францыя — па 14 ачкоў (у іспанцаў матч у запасе)


Фінляндыя — 9


Грузія — 5


Беларусь — 4



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі