“Гомель” ашаламляльна прайграў мінскаму “Дынама” — 1:4 (відэа)

26 кастрычніка прайшлі першыя тры матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. “Дынама” (Мінск) на выездзе разграміла “Гомель”, такога выніку з гэтым супернікам сёлета не меў нават лідар першынства БАТЭ — 1:4. Такім чынам, сталічнае “Дынама” адстае ад бліжэйшага канкурэнта, салігорскага “Шахцёра” ўжо толькі на 5 ачкоў.



Гарнякі працягнулі серыю паразаў і прайгралі ў гасцях “Тарпеда-БелАЗ” — 1:0, прычым гаспадары здолелі размачыць лік толькі на 86-й хвіліне. Таксама сёння гулялі “Дняпро” і брэсцкае “Дынама”: матч скончыўся бліскучай перамогай магілеўчан — 3:0.



27 кастрычніка тур завершыцца матчамі: “Нёман” — БАТЭ, “Нафтан” — “Мінск”, “Славія” — “Белшына”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі