Гомельскага пастара будуць судзіць за несанкцыянаванае хрышчэнне
Пастара гомельскай царквы хрысціян поўнага Евангелля "Жывая вера" Дзмітрыя Падлобку будуць судзіць за "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства". Нагодай для гэтага стала хрышчэнне, якое правёў пастар.
"28 ліпеня 2022 года да 9:00 ён запрошаны ў міліцэйскі ўчастак для пратакола і далейшага суда за правядзенне воднага хрышчэння без належнага на тое дазволу. Артыкул, па якім абвінавачваюць, 24.23 КаАП, і гэта паўторнае прыцягванне", — напісаў у сваім тэлеграм-канале пастар мінскай царквы "Новае Жыццё" Вячаслаў Ганчарэнка. Ён заклікаў маліцца за гомельскага пастара.
Гомельская пратэстанцкая царква "Жывая вера" заснаваная ў 1997 годзе. Яна ўваходзіць у склад Рэспубліканскага аб'яднання супольнасцяў хрысціян поўнага Евангелля ў Беларусі. Япіскапам гэтага аб'яднання з'яўляецца Ганчарэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.