Гомельскі пенсіянер выратаваў хлопчыка, які тануў

Як інфармуе прэс-служба ратавальнікаў, у вадзе апынуўся 13-гадовы хлопчык з расійскага Арла. Падчас школьных вакацыяў ён быў на экскурсіі ў Гомелі. Падлетак выйшаў на лёд возера і праваліўся ў ваду. Паведамляецца, што таўшчыня лёду складала толькі 1-3 см, а глыбіня вады была да 2 метраў. 

Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў хлопчыка выцягнуў мясцовы 55-гадовы пенсіянер. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі