Гродзенца аштрафавалі за абразу даішніка ў інтэрнэце

Як паведамляе auto.onliner.by, 22-гадовы гродзенец "дапусціў некаторыя выказванні на адрас кіраўніка групы па прыёме іспытаў і выдачы пасведчанняў кіроўцы Віктара Лойкі". Паведамляецца, што тэкст на сайце абразіў, зняважыў пацярпелага і паставіў яго ў няёмкае становішча сярод калегаў. Таму інспектар звярнуўся ў суд Кастрычніцкага раёна Гродна, і той прызнаў у дзеяннях маладога чалавека наяўнасць злачынства.



Гродзенца аштрафавалі на 4 мільёны рублёў. Яшчэ 1 мільён ён мусіць заплаціць інспектару Лойку, каб кампенсаваць маральную шкоду.



Нагадаем, што нядаўна шырокі розгалас атрымала справа драматурга Андрэя Карэліна. Як паведамляла Еўрарадыё, яго таксама абвінавацілі ў знявазе міліцыянтаў у інтэрнэце і аштрафавалі на 7 мільёнаў рублёў.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі