Гродзенскаму блогеру Vadimati выставілі абвінавачанне
Вадзім Ермашук (Vadimati) / фота з сацсетак
Гродзенскаму блогеру Вадзіму Ермашуку (Vadimati) выставілі абвінавачанне, паведамляе тэлеграм-канал @nebovkletku.
Vadimati выставілі абвінавачванне па двух артыкулах: "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і "Здзек з дзяржаўных сімвалаў". Ермашук віны не прызнаў. На гэтым тыдні яго этапуюць у Гродна.
"Вельмі сумуе па ўсіх", — кажа яго сяброўка.
Вадзіма Ермашука затрымалі ў сярэдзіне жніўня ў Шчучыне. Ён прыехаў туды, каб зняць гумарыстычны ролік для свайго Instagram. Суд пастанавіў адправіць яго на 25 сутак арышту за нібыта заклікі прыехаць на спартовае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку Шчучына. Па словах адваката, усе тры дні да суда Ермашук адмаўляўся ад ежы.
Перад паездкай у Шчучын і затрыманнем Вадзім пабываў на судовым паседжанні ў Гродне, дзе выносілі прысуд тром удзельніцам пратэстаў. Летась Ермашука штрафавалі за ўдзел у вулічнай акцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.