Гродзенская міліцыя лічыць, што на абдымкі на вуліцы неабходны дазвол
У Гродне на вуліцы Савецкай 29 лістапада, не паспеўшы пачацца, скончылася акцыя “Free Hugs” (Бясплатныя абдымкі). Каля дзесяці хлопцаў і дзяўчат з плакатамі “Давайце абдымацца!” прапаноўвалі мінакам бясплатныя абдымкі. Мэта акцыі — выклікаць пазітыўныя эмоцыі. Першай рэакцыяй некаторых гродзенцаў быў шок, але потым яны абдымаліся і радаваліся, паведамляе Блог Гродна s13.
Не паспелі ўдзельнікі акцыі “Free Hugs” абняць і 20 чалавек, як да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і груба запатрабавалі скончыць мерапрыемства. Прычына — адсутнасць дазволу.
Дарэчы, бясплатныя абдымкі (Free Hugs) — рух, удзельнікі якога выходзяць на вуліцы і прапаноўваюць незнаёмым людзям свае абдымкі. Заснаваны аўстралійцам Хуанам Манам у 2004 годзе. Міжнародную вядомасць рух набыў у 2006 годзе дзякуючы музычнаму відэакліпу аўстралійскага рок-гурта “Sick Puppies”, змешчанаму на YouTube.