Гродзенскі падлетак зваліўся з моста і пераламаў плечы і нагу (фота)

9 лістапада каля 15-й гадзіны ратавальнікі атрымалі паведамленне, што 14-гадовы падлетак зваліўся з 10-метровай вышыні на жалезабетонную апору моста. 

Як паведамляе прэс-служба МНС, на месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што за агароджай аўтамабільнага моста на верхняй частцы жалезабетоннай апоры знаходзяцца двое хлопчыкаў. Адзін з іх меў пераломы плячэй, нагі, страсенне мозгу. Пры дапамозе альпінісцкага рыштунку ратавальнікі спусцілі хлопчыка на насілках у лодку, а потым даставілі яго на бераг. Другога хлопчыка таксама спусцілі ў лодку з дапамогай ратавальніцкага рыштунку.

Высветлілася, што хлопцы ішлі па рэвізійным трапе па камунікацыях, пракладзеных пад аўтамабільным мостам праз Нёман. Адзін з іх не ўтрымаўся і зваліўся з вышыні. Яго сябар па металічнай лесвіцы спусціўся да пацярпелага і з мабільнтка выклікаў ратавальнікаў.

Пасля аказання першай дапамогі работнікам медыцынскай службы пажарнага аварыйна - выратавальнага атрада МНС сумесна з брыгадай "103" хлопчыка шпіталізавалі ў бальніцу. Стан дзіцяці цяжкі. У яго множныя пераломы і страсенне мозгу.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі