Групу са страйкбольнай зброяй затрымалі пад Магілёвам

Групу са страйкбольнай зброяй затрымалі пад Магілёвам

Групу, якая займалася  страйкбольнымі трэніроўкамі, затрымалі ў закінутым будынку пад Магілёвам. Затрыманне правялі байцы галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). Кіраўнік гэтага ўпраўлення Мікалай Карпянкоў апошнім часам праславіўся тым, што асабіста выбіваў шкляныя дзверы ў кавярні ў цэнтры Мінска. 

МУС паведамляе, што група "Партызаны Магілёва" была створаная ў сацсетках, у яе ўваходзілі 64 карыстальнікі. Зборы праходзілі ў закінутым будынку пад Магілёвам. 

На відэа, якое публікуе МУС, мужчына ў масцы кажа, што яны адпрацоўваюць ваенна-тактычныя дзеянні: штурм памяшканнняў, штурмавы альпінізм, вызваленне закладнікаў, дзеянні ў лесе.  

"У групе меліся бел-чырвона-белы сцяг, форменнае абмундзіраванне з шаўронамі "Пагоня" і ўкраінскай сімволікай, балаклавы, бронекамізэлькі, страйкбольная і пнеўматычная зброя, сігнальны пісталет, нажы і радыёстанцыі", — палохае прэс-служба МУС. Паведамляецца, што некаторыя ўдзельнікі групы рабілі самаробныя запальныя прыстасаванні і выпрабоўвалі іх. 

Шасцяроых чалавек затрымалі падчас трэніроўкі 13 верасня. "З месца здарэння канфіскаваныя прадметы, якія па заключэнні эксперта з'яўляюцца фрагментамі самаробнага запальнага прыстасавання. Па астатніх канфіскаваных рэчаў і прадметах таксама прызначаная экспертыза", — заяўляюць у МУС.

На чатырох чалавек пачатая крымінальная справа на чатырох маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў. Іх затрымалі і пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 

За незаконныя дзеянні з выкарыстаннем гаручых рэчываў ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Варта адзначыць, што гісторыя нагадвае "справу Белага легіёна", якую спецслужбы сфабрыкавалі ў 2017 годзе. Тады ў якасці доказаў таксама фігуравала страйбольная зброя, якую выдавалі за сапраўдную. 20 чалавек з затрыманых 35 вінавацілі ў стварэнні незаконнага ваеннага фармавання. Справа так і не дайшла да суда і была закрытая праз паўгода. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі