Груз 200 зменіць свядомасць: Пракоп'еў пра войска Беларусі ва Украіне

Беларускія байцы з "Пагоні" / тэлеграм
Беларускія байцы з "Пагоні" / тэлеграм

Беларускі полк "Пагоня" ў складзе УСУ гатовы страляць па беларускіх салдатах, калі тыя пойдуць ваяваць супраць Украіны, кажа Еўрарадыё адзін з байцоў палка, некалі топавы рэстаратар Мінска Вадзім Пракоп'еў.

Як уладкаваны полк, чаму з батальёнам Каліноўскага яны паасобку і чаму фармаванне не спыніць існавання пасля вайны ва Украіне, Пракоп'еў расказаў у эфіры Еўрарадыё.

Сабралі самае цікавае са стрыму, які перарваўся праз паветраную трывогу.

"Будзем карысным інструментам для вызвалення Беларусі"

Пакуль беларускі полк "Пагоня" не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, але яго інфраструктура расце і праходзіць падрыхтоўка навабранцаў.

Нет ума — груз 200 поменяет сознание: Прокопьев об армии Беларуси в Украине

— У нас ёсць рэкрутынгавы цэнтр у Варшаве, дзе раней проста быў менеджар, што кіраваў патокамі добраахвотнікаў, якія запісваліся ў чат-бот.

Цяпер да яго дадаўся прафесійны псіхолаг. Мы хочам, каб кожны прайшоў асабістае сумоўе, а не проста анкету запоўніў. Далей у нас існуе працэс верыфікацыі, як у Польшчы, так і ва Украіне. Днямі ў нас з'явілася магчымасць карыстацца паліграфам. Мы будзем у контрвыведвальных мэтах звяртацца да такога інструмента.

На жаль, наша прапускная здольнасць [па наборы людзей. — Еўрарадыё] магла быць большая, але ўкраінскае камандаванне рэгулюе яе паводле сваіх прадпісанняў. Пасля ракетных і бомбавых абстрэлаў мы можам спадзявацца толькі на ўкраінскае камандаванне ў сэнсе нашай прапускной здольнасці. Я б вельмі хацеў, каб у нас была ўжо паўнавартасная рота, але мы пакуль выглядаем меншымі.

Я хацеў бы выйсці на такі вельмі правільны тэмп, калі два тыдні пасля ўсіх верыфікацый, сумоўяў, некалькіх першапачатковых заняткаў на тэрыторыі Польшчы мы атрымлівалі б чалавека з вайсковай спецыяльнасцю, які паступаў бы па кантракце ў распараджэнне УСУ.

Ёсць надзея, што мы пасля заканчэння баявых дзеянняў па свістку збяромся і будзем карысным і найважнейшым інструментам для вызвалення Беларусі. Пафасна прагучала, але стратэгічны план менавіта такі.

Вядома, людзі ў нас абсалютна розныя, абсалютна выдатныя. Ёсць людзі ад 19 гадоў да 60 гадоў. Ёсць былыя афіцэры сіл спецыяльных аперацый, рок-музыкі, прафесійныя гульцы ў покер, былыя бізнесмены, электрыкі, кранаўшчыкі, ёсць настаўнік гісторыі з ашаламляльнай прыгожай беларускай мовай.

 

Адносіны з батальёнам Каліноўскага як у асяроддзі грамадзянскай апазіцыі

У чат-бот па прыёме заявак на ўступленне ў "Пагоню" падалося больш за тысячу чалавек. Перавага аддаецца тым, хто служыў у войску. Стварыць фармаванне з 500-600 чалавек з часам цалкам рэальна, лічыць Вадзім Пракоп'еў.

Нет ума — груз 200 поменяет сознание: Прокопьев об армии Беларуси в Украине
Байцы батальёна імя Кастуся Каліноўскага / скрыншот відэа

Суразмоўнік прызнае, што з батальёнам Каліноўскага ў іх разышліся погляды на тое, як трэба арганізоўваць сваю працу.

— Магу зразумець людзей з батальёна Каліноўскага. Там ёсць ветэраны, якія сапраўды ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях [у складзе "Пагоні" такіх пакуль няма. — Еўрарадыё]. Плюс, на жаль, павінен прызнаць, што існуюць нейкія ўнутраныя плыні ў батальёне. Думаю, што час усё расставіць па месцах.

Была спроба дыскрэдытаваць вашага пакорнага слугу. Ці то мяне абвясцілі агентам Карач, ці то прыяцелем Балкунца, ці то прадстаўніком штаба Ціханоўскай. На жаль, назіраю вельмі падобныя тэндэнцыі з тым, што ў нас было з грамадзянскай замежнай апазіцыяй. Спадзяюся, гэта хвароба росту і мы яе перажывём. Я калісьці паставіў сабе за мэту аб'яднаць усю замежную апазіцыю. Тут у нас такая самая тэндэнцыя. Бракуе салідарнасці і яднання.

Я бачу сваю мэту ўсё ж у пабудове класічнай схемы, калі існуе працэс навучання і фармавання буйной сілы. Я сапраўды разумею, што той набор сувязяў, які я набыў раней і цяпер у Кіеве, ён дазваляе выбудаваць сістэмную буйную гісторыю.

Паміж тым, каб стаць проста пехацінцам са стрэльбай і стаць арганізатарам буйнога, патэнцыйна вельмі ўплывовага, няхай і другога, фармавання, я выбіраю другое. Але спадзяюся, што я не забуду і першага, таму што я такі самы салдат. У мяне падпісаны кантракт.

 

Тут такія самыя беларусы: здацца ў палон не здрада

Нет ума — груз 200 поменяет сознание: Прокопьев об армии Беларуси в Украине
"Пагоня" заяўляе пра гатоўнасць страляць па беларускім войску / Мінабароны

Калі справа дойдзе да супрацьстаяння "Пагоні" з беларускім войскам, байцы "Пагоні" будуць ставіцца да беларускіх салдат як да захопнікаў. Адпаведна, па іх будуць страляць.

— Мы спрабуем распаўсюджваць адно простае паведамленне [для беларускага войска. — Еўрарадыё]: гэта не ваша вайна. Нават калі вы ў 2020 годзе апынуліся выпадкова на баку Лукашэнкі, зразумейце, гэта захопніцкая вайна, гэта тэрарыстычная аперацыя Путлера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі