Грузія разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй

Грузія сёння разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Новости-Грузия". Адзначаецца, што на гэты крок улады Грузіі пайшлі з-за прызнання Крамлём незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
У Маскве цяпер будзе толькі грузінскае консульства, паколькі паводле Венскай канвенцыі, разрыў дыпламатычных адносінаў не азначае аўтаматычнага разрыву консульскіх адносінаў.

Паведамляецца, што Грузію ў Расіі будзе прадстаўляць амбасада трэцяй дзяржавы, але пакуль выбар не зроблены. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі