"Грыфоны" з Мікалаем Лукашэнкам выйгралі ў Мінску "Залатую шайбу"

"Грыфоны" з Мікалаем Лукашэнкам выйгралі ў Мінску "Залатую шайбу"

"Грыфоны" з Мікалаем Лукашэнкам, малодшым сынам кіраўніка дзяржавы (ён гуляе пад № 1), выйгралі ў Мінску гарадскія спаборніцтвы "Залатая шайба". У фінале ў старэйшай узроставай групе каманда, якая прадстаўляе Цэнтральны раён сталіцы, перамагла "Партызана" (Партызанскі раён) — 5:2. Матч прайшоў на малой лядовай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". На трэцім месцы — каманда "Беркут", якая прадстаўляе Фрунзенскі раён, інфармуе БЕЛТА. Мікалай Лукашэнка стаў найлепшым нападаючым турніру.

"Грыфоны" і "Партызан" згуляюць у рашаючай стадыі рэспубліканскага турніра "Залатая шайба".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі