Губарэвіч: Няма ніякага рашэння пра зняццё Мілінкевіча

Лідар Руху “За Свабоду” здыме сваю кандыдатуру на будучых выбарах на карысць прэтэндэнта ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Гэта вынікае з публікацыі былога прэс-сакратара Мілінкевіча, журналіста Паўла Мажэйкі.
“Падтрымаўшы Кастусёва, Мілінкевіч згуртуе нацыянальныя сілы” – мае назву артыкул Мажэйкі, апублікаваны на сайце nn.by.

Аднак намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч рашуча абверг гэтую інфармацыю.

Губарэвіч: “На сёння няма ніякага рашэння ні пра зняццё кандыдатуры, ні пра зняццё на карысць кагосьці. Запытайцеся ў Паўла Мажэйкі. Гэта яго асабістая думка”.

Палітык адзначыў, што усе адказы можна будзе атрымаць на прэс-канферэнцыі з удзелам Мілінкевіча, якая пройдзе ў гэтую пятніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі