"Гульня прастолаў" устанавіла новы "пірацкі" рэкорд

Серыял "Гульня прастолаў" працягвае ўстанаўліваць новыя "пірацкія" рэкорды. На гэты раз адзначыўся выхад у эфір пятага эпізоду 5-га сезону. За 12 гадзінаў пасля гэтага праз торэнт-трэкеры яго загрузілі 2 млн 200 тысяч разоў.

Нагадаем, у красавіку ў інтэрнэт трапілі адразу чатыры эпізоды 5-га сезону. У выніку, аматары серыяла чакалі 5-ы эпізод даволі працяглы час. Цікавасць да яго была проста вялізная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі