“Гульня тронаў” абмяжуецца васьмю сезонамі

Прадусары плануюць абмежаваць серыял “Гульня тронаў” васьмю сезонамі. Пра гэта заявіў праграмны дырэктар канала НВО Майкл Ламбарда. Пры гэтым ён кажа, што ў гісторыі пра Сем каралеўстваў ёсць велізарны патэнцыял для стварэння прыквела.

Аднак на сёння прадусары занятыя працай над шостым сезонам, прэм’ера якога адбудзецца ўвесну 2016 года.

Таксама Ламбарда адказаў на пытанне пра лёс аднаго з галоўных герояў серыяла Джона Сноў, на якога ў апошняй серыі пятага сезона здзейснілі замах. “Усё, што я бачыў, чуў і чытаў, сведчыць пра тое, што Сноў памёр”, — сказаў праграмны дырэктар.

Серыял “Гульня тронаў” здымаецца паводле цыкла раманаў Джорджа Марціна “Песня лёду і агню”. Ён выходзіць на тэлеканале НВО з вясны 2011 года, піша medusa.io

На фота акцёр Кіт Харынгтан у ролі Джона Сноў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі