Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Ак Барсу" — 4:5
Хакеісты мінскага "Дынама" 9 верасня на лёдзе "Мінск-Арэны" прымалі казанскі "Ак Барс".
Хаця падчас гульні дынамаўцы вялі з лікам 3:2, у выніку яны суступілі гасцям — 4:5 (1:1, 2:1, 1:3). "Зубры" падчас сустрэчы тройчы вялі ў ліку і нават закончылі лідарамі другі перыяд, аднак не здолелі ўтрымаць перавагу.
Гэта другая запар параза дынамаўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.