Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі піцерскаму СКА — 1:5
Гульню беларускі клуб правёў у гасцях, у Санкт-Пецярбургу.
Адзіную шайбу ў браму СКА закінуў Джэф Плат на 31-й хвіліне.
Варта адзначыць, што піцерскіх армейцаў яшчэ да пачатку сустрэчы называлі фаварытамі паядынку. У рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ 2013/14 яны застаюцца адзіным клубам, які не згубіў яшчэ ніводнага ачка.
Для мінчукоў гэта трэцяя параза запар. 20 верасня каманда згуляе на выездзе з "Атлантам".
Фота — hcdinamo.by