Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях прайгралі чалябінскаму "Трактару" — 3:6
У Чалябінску хакейны клуб "Дынама-Мінск" у рамках чэмпіянату КХЛ сустракаўся з мясцовым "Трактарам". Гульня скончылася перамогай гаспадароў — 6:3 (0:1, 2:1, 4:1).
Перад гэтым беларуская каманда атрымала чатыры перамогі запар. Аднак гульня з чалябінцамі прынесла ім паразу. Хаця ў першым перыядзе была забітая толькі адна шайба — на 10-й хвіліне вызначыўся дынамавец Аляксандр Паўловіч.
У другім перыядзе гаспадары забілі дзве шайбы, і толькі дзякуючы Дзмітрыю Мялешку на перапынак каманды сыходзілі з роўнай колькасцю галоў — 2:2.
А ў трэцім перыядзе толькі Мэту Элісану ўдалося прабіць абарону "Трактара". Самі ж чалябінцы забілі "зубрам" чатыры шайбы. Апошняя з іх заляцела ў пустую браму на апошняй хвіліне гульні.
Такім чынам адставанне дынамаўцаў ад зоны плэй-оф павялічылася з чатырох да сямі ачкоў.
Апошнюю сустрэчу сваёй выязной серыі "зубры" правядуць 5 лютага: іх чакае сустрэча з ніжнякамскім "Нафтахімікам".