Хакеісты зборнай Беларусі разграмілі каманду Латвіі — 4:0
Хакеісты зборнай Беларусі разграмілі каманду Латвіі — 4:0 (1:0, 2:0, 1:0). Гэта быў другі матч беларусаў на турніры "Еўрапейскага хакейнага выкліку", які праходзіць у Славеніі. Шайбы на рахунку Мікіты Усціненкі (15-я хвіліна), Рамана Грабарэнкі (25-я), Арцёма Дзямкова (37-я) і Паўла Баярчука (41-я). Тэкставы анлайн паядынка можна паглядзець тут.
У першым матчы на турніры зборная Беларусі выйграла ў каманды Францыі з лікам 3:0. Пасля двух гульняў у каманды Дэйва Льюіса 6 ачкоў. У суботу беларусы згуляюць з славенцамі.