Хакеры ўзламалі сайт МТЗ-РІПА і змянілі вынікі галасавання па новай назве
Яшчэ ўчора лідзіравалі назвы “МТЗ” і “Партызан”, але за ноч 5 тысяч галасоў нечакана дадаліся “Трактару”.
Інтэрнэт-галасаванне па выбары новай назвы для сталічнага футбольнага клуба “МТЗ-РІПА” аказалася пад пагрозай зрыву. Яшчэ ўчора ў лідэрах былі назвы “МТЗ” і “Партызан”.
За ноч усіх абагнаў “Трактар” і цяпер узначальвае рэйтынг з вялікім адрывам.
На думку кіраўніцтва каманды, нечаканая змена лідэраў віртуальнага плебісцыту стала магчымай толькі дзякуючы хакерскай атацы на афіцыйны сайт каманды.
Генеральны дырэктар клуба Людас Румбуціс паведаміў Еўрарадыё, што цяпер яны правяраюць “начныя галасы”.
Людас Румбуціс: “Сёння было за ноч недзе 5 тысяч прапаноў па “Трактары”. Усяго 5 тысяч было, і тут за ноч — яшчэ 5! То бок гэта нехта наўмысна зрабіў. Мы з гэтым і разбіраемся цяпер: адкуль гэта за ноч 5 тысяч па адной назве. Перамагае пакуль што “Партызан” — яно было ў лідэрах дагэтуль і зараз, я думаю, таксама наперадзе. Мы разбіраемся з гэтай хакерскай атакай”.
Афіцыйна галасаванне завершыцца сёння. З-за ўмяшання хакераў падвядзенне вынікаў зацягнецца. Пасля вынікі прадставяць на разгляд кіраўніцтву клуба. Новая назва, магчыма, будзе вядомая толькі на наступным тыдні.