Хакеры выклалі ў інтэрнэт асабістыя дадзеныя ўсіх акцёраў “Гульні тронаў”

Хакеры выклалі ў інтэрнэт асабістыя дадзеныя ўсіх акцёраў “Гульні тронаў”

Хакеры выклалі ў інтэрнэт асабістыя дадзеныя ўсіх акцёраў папулярнага серыяла “Гульня тронаў”. Гэта і хатнія адрасы, і нумары тэлефонаў, і адрасы электроннай пошты. Дакумент з гэтымі звесткамі аказаўся сярод скрадзенай дакументацыі тэлеканала НВО. Як інфармуе РІА “Новости”, у адкрытым доступе знаходзяцца асабістыя дадзеныя Пітэра Дынклэйджа (ён выказаў ролю Тырыёна Ланістэра), Ліны Хідзі (Серсея Ланістэр), Эміліі Кларк (Дэйенэрыс Таргарыен).

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна хакеры аб’явілі, што ўзламалі ўнутраную сетку кабельнага канала НВО, які выпускае серыял “Гульня тронаў”. Яны выклалі сцэнар адной з серый 7-га сезону яшчэ да яе выхаду, але з рэальнымі падзеямі ў ёй ён мае істотныя адрозненні. Хакеры запатрабавалі ў гендырэктара канала Рычарда Плеплера “6-месячны заробак у біткойнах”, паколькі на ўзлом унутранай сеткі ім спатрэбілася паўгода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі