Хакейнае мінскае "Дынама" аб'явіла пра падпісанне першага кантракту ў міжсезонне
Хакейнае мінскае "Дынама" аб'явіла пра падпісанне першага кантракту ў міжсезонне. У каманду вярнуўся 19-гадовы Ілля Казьянін, у якога мінулай восенню ўжо быў пробны кантракт з дынамаўцамі. Тады ён нават закінуў сваю першую шайбу ў КХЛ.
Казьянін — выхаванец магілёўскай школы хакею. Запомнілася яго паспяховае выступленне ў складзе зборнай Беларусі U18 на чэмпіянаце свету ў Славакіі ў 2018 годзе. Тады ён закінуў шайбу і зрабіў пяць выніковых перадач. Пасля кароткага знаходжання ў "Дынама", Ілля Казьянін і далей гуляў за "Магілёў".
Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў кажа, што Казьянін — таленавіты нападаючы. Яму дапамогуць расці і далей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.