Хакейнае мінскае "Дынама" з-за каранавіруса трапіла на каранцін
Хакейнае мінскае "Дынама" з-за каранавіруса трапіла на каранцін — і гульцы, і персанал здалі станоўчыя тэсты. Бліжэйшы матч каманды ў чэмпіянаце КХЛ, прызначаны на 17 студзеня, не адбудзецца, праведамляе тг-канал hockey_bulbash. Афіцыйнай інфармацыі пра гэта яшчэ няма.
Пра тое, што ў "Дынама" ўспышка каранавіруса, якая закранула "2/3 складу", стала вядома напярэдадні. Вынікаў тэстаў у клубе чакалі ў сераду.
Раней успышкі каранавіруса былі ў іншых камандах. Напрыклад, у рыжскім "Дынама", з-за чаго днямі быў адменены сённяшні матч з мінчукамі. КХЛ аднак пакуль не збіраецца прыпыняць першынство. На аўторак заразіліся амаль сто хакеістаў.
17 студзеня мінскае "Дынама" мусіла прымаць "Северсталь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.