Хакейны клуб "Дынама-Мінск" абвясціў конкурс на стварэнне лагатыпу

Ад 5 лютага да 15 сакавіка адбываецца адкрыты конкурс на стварэнне лагатыпу хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Як паведамляецца на афіцыйным сайце клуба, прызавы фонд конкурсу складае 500 тыс.рублёў. У конкурсе прымуць удзел заяўкі, высланыя да 24:00 28 лютага. Папярэдне адабраныя працы будуць размешчаныя на старонцы "Конкурс" для адкрытага абмеркавання.

Працы, якія зоймуць першыя пяць месцаў, будуць вынесеныя на разгляд камісіі. Інфармацыя пра пераможцу будзе размешчаная на галоўнай старонцы сайта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі