Хакейны клуб "Дынама-Мінск" паведаміў пра перанос трох матчаў

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" паведаміў пра перанос трох матчаў

Хакеісты мінскага "Дынама" перанясць тры матчы ў рамках чэмпіянату КХЛ. 

Як паведамляецца на сайце клуба, Кантынентальная хакейная ліга вырашыла перанесці гульнявыя дні 15, 17, 19, 21 студзеня. Гэта звязана з ростам хворых на каранавірус у клубах. 

У "зуброў" на гэтыя дні прыпадалі матчы супраць "Северсталі" (17), "Віцязя" ()19 і "Сочы" (21), якія мусілі адбыцца на "Мінск-Арэне". Іх перанясуць на больш позні тэрмін.

Раней з'яўляліся звесткі, быццам у сувязі з каранавірусам на каранцін трапіла і мінскае "Дынама". Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі