Хакейны клуб "Гомель" у бліжэйшыя дні падасць заяўку ў КХЛ
Федэрацыя хакея Беларусі канчаткова вызначыла другі клуб, які з наступнага сезону можа стаць удзельнікам чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Кандыдатам на ўступленне ў турнір будзе "Гомель".
У бліжэйшыя дні беларускія спартовыя чыноўнікі павінны даслаць афіцыйную заяўку ў офіс КХЛ. Аднак кіраўнік дэпартамента правядзення спаборніцтваў КХЛ Сяргей Казлоў лічыць, што казаць пра павелічэнне колькасці беларускіх клубаў у КХЛ яшчэ рана.
Сяргей Казлоў: "У лігі ўзнікае шмат пытанняў па арганізацыі і правядзенню матчаў мінскага "Дынама", так што сёння казаць пра тое, што прадстаўніцтва беларускіх клубаў у КХЛ можа быць павялічана, рана".
"Спорт-экспресс"