Хакейны клуб "Шахцёр" упершыню стаў чэмпіёнам Беларусі

25 сакавіка салігорскі "Шахцёр" абыграў мінскае "Юнацтва" з лікам 3:1 (0:1, 2:0, 1:0) і ўпершыню стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі.

Такім чынам, "гарнякі" выйгралі фінальную серыю ў "Юнацтва" з лікам 4:0. 20 і 21 сакавіка ў сябе дома "Шахцёр" перамог сталічную каманду 4:3 і 4:1. А 24 сакавіка салігорскі клуб адолеў "Юнацтва" ў гасцях — 5:1.

Такім чынам, "Шахцёр" атрымаў золата чэмпіянату, "Юнацтва" другі год запар заваявала срэбра. У мінулым сезоне чэмпіёнам краіны стаў гродзенскі "Нёман".

Фота — hockey.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі