Халадзільнікі ды маніторы пазбавяць мытнай пошліны

Як стала вядома Еўрарадыё, разам са зніжэннем нормаў правозу тавараў без выплаты мытнай пошліны з 1000 еўра да 200, мытня гатуе нам і добрую навіну
Частка тавараў, за правоз якіх раней абавязкова бралі мытную пошліну, зараз, магчыма, можна будзе правозіць бясплатна. Пра гэта расказаў Еўрарадыё выконваючы абавязкі начальніка Гомельскай мытні Расціслаў Кузняцоў.

Расціслаў Кузняцоў:
“Хочуць прыбраць дадатак №2 да ўказа прэзідэнта № 503 “Аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі праз мытную мяжу”. Па гэтым указе абавязкова трапляюць пад абкладанне мытнымі плацяжамі будаўнічыя матэрыялы, маніторы, пральныя машыны, халадзільнікі. Але і гэта яшчэ канчаткова не вызначана”.

Па яго словах, калі прэзідэнт падпіша прапановы Дзяржаўнага мытнага камітэта па зніжэнні нормаў правозу тавараў без выплаты мытнай пошліны з 1000 еўра да 200, тады і трэба чакаць скасавання пошлінаў. Зараз гэты дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Сёння мытныя пошліны на правоз тавараў складаюць:
1. будаўнічыя матэрыялы — 4 еўра за 1 кг
2. пліты газавыя кухонныя — 50 еўра за 1 штуку
3. халадзільнікі-маразільнікі — 50 еўра за 1 штуку
4. халадзільнікі — 40 еўра за 1 штуку
5. лядоўні да 250 л, да 900 л — 40 і 80 еўра за 1 штуку
6. машыны пральныя да 6 кг, да 10 кг, да 15 кг -- 50, 60 і 110 еўра за 1 штуку
7. камп’ютарныя маніторы 15, 17 і 19 цаляў — 50, 80 і 110 еўра за 1 штуку


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі