Хімікі стварылі палімер, які аднаўляе сябе пры разбурэнні і зносе
Гэта вынаходства дазволіць стварыць "вечнае" масла для аўтамабіляў і звыштрывалыя кампаненты машын ды іншых прыбораў.
"Нам удалося паказаць, што разбуральныя сілы можна накіраваць і ў іншае рэчышча, прымушаючы іх аднаўляць матэрыял, — цытуе словы амерыканскага хіміка Стыва Крэйга з універсітэта Дзюка ў Дареме (ЗША) РІА "Новости". — Так, калі наш палімер будзе падобны... на "жуйку для рук", то ён ператворыцца ў пластмасу, аналагічную матэрыялу ў мяккіх каўпачках ручак. Калі ж ён будзе вадкім, то пасля разбурэння ён стане падобным на жэле".
Навукоўцы праверылі сваё вынаходніцтва на трываласць — іх эксперыменты далі выдатныя вынікі.
Фота — bymedia.net