ХК “Дынама-Мінск” саступіла “АкБарсу”

Мінскае хакейнае “Дынама” саступіла ў гасцях казанскаму “АкБарсу”. Матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ праходзіў на выездзе, у Казані.

Гульня атрымалася даволі вострай і, на жаль, мінчане нарабілі шмат непажаданых памылак, за што іх каралі выдаленнямі. Ужо на 8-й хвіліне яны атрымалі шайбу ад сапернікаў. У другім перыядзе гаспадары яшчэ раз паразілі браму гасцей і прымусілі іх занервавацца, што і вылілася ў новыя памылкі.

На 38-й хвіліне Мэт Элісан адыграў адну шайбу і даў надзею на шчаслівы паварот у гульні. У пачатку трэцяга перыяду дынамаўцы актыўна атакавалі браму “барсаў”, аднак ім не залічылі шайбу, якая, паводле арбітраў, не перасекла лініі брамы. Далейшыя спробы выраўняць лік і вывесці гульню ў авертайм не мелі поспеху. Вынік — 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі