Мінчука арыштавалі на трое сутак за БЧБ-фіранкі
Бел-чырвона-белыя фіранкі
Трое сутак арышту прызначыў мінчуку Вячаславу С. суд Першамайскага раёна Мінска. Прысуд быў вынесены 26 красавіка, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
Мужчыну абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні (арт. 24.23 КаАП) бел-чырвона-белымі фіранкамі на акне кватэры.
Вячаслаў абскардзіў пастанову суда, заявіўшы пра адсутнасць доказаў яго віны. На судзе выступаў сведка, які патлумачыў, што "расфарбоўка фіранак не змяшчае чырвоных і белых колераў". Таксама выявілася, што праверка "правапарушэння" пачалася пасля скаргі невядомага чалавека ў міліцыю.
Аднак скаргу Вячаслава пакінулі без задавальнення, а рашэнне пра яго арышт — без зменаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.