ХК “Юнацтва-Мінск”: Мілдранат, можа быць, выключым са спісу закупак
Хакейны клуб “Юнацтва-Мінск” не збіраецца выкарыстоўваць Мілдранат. Яго наогул могуць выключыць са спісу закупак. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў хакейным клубе.
Прадстаўнік клуба: “У выпадку афармлення тэрапеўтычнага заключэння прэпарат могуць выкарыстоўваць. Летась, калі Мілдранат трапіў у спіс забароненых, то яго ў нас не выкарыстоўвалі і не планавалі. Ёсць бюракратычныя моманты. Але, напэўна, мы выключым яго з закупак. Летась ён быў у спісах, але не закупаўся”.
На сайце дзяржзакупак у спісе прэпаратаў ХК “Юнацтва-Мінск” пазначыў 30 упаковак Мілдранату.