ХК "Юнацтва" ў гасцях вырваў перамогу ў "Шахцёра"
Чарговы матч чэмпіянату Беларусі скончыўся перамогай "Юнацтва".
7 кастрычніка мінскі клуб у гасцях у "Шахцёра" перамог у зацятай барацьбе — 2:1.
Як адзначае сайт belarushockey.com, у першым перыядзе гаспадары выйшлі наперад, дзякуючы дакладнаму стрэлу Рамана Дастанкі. У сярэдзін матча Ігар Варашылаў зраўняў лік. А ў трэцім перыядзе Сяргей Шэлег прынёс перамогу "Юнацтву".
Фота — 4-me-ru