Хронікі каранавіруса: "Тэхнабанк" часова спыняе выплаты Tax Free
"Тэхнабанк" часова прыпыняе выплаты па чэках Tax Free кампаніі "Global Blue". Пра гэта паведамляецца на сайце банка. Рашэнне тлумачыцца эпідэміялагічнай сітуацыяй у Еўропе.
У самім банку журналістам TUT.by патлумачылі, што рашэнне прынялі не яны, а кампанія "Global Blue". Тыя, у каго засталіся неаплачаныя чэкі, змогуць атрымаць ПДВ пазней, калі кампанія адновіць выплаты.
У банку рэкамендуюць паглядзець, да якога часу можна атрымаць кампенсацыю па чэках з кожнай канкрэтнай краіны. "Напрыклад, за пакупкі ў Латвіі можна атрымаць кампенсацыю ў месяц пакупкі і наступныя 12 месяцаў. За пакупкі ў Чэхіі — у месяц пакупкі і наступныя 6", — кажуць у "Тэхнабанку".
Калі да таго часу выплаты ПДВ яшчэ не адновяцца, то перад заканчэннем тэрміну варта адправіць чэкі на адрас самой кампаніі "Global Blue". Абавязкова ў чэку трэба запоўніць форму з нумарам банкаўскай карты — на яе і вернуцца грошы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.