Хто такі Міхаіл Падаляк: ад беларускага журналіста — да дарадцы Зяленскага

Міхаіл Падаляк / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Міхаіл Падаляк / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

З пачатку вайны ва Украіне беларусы даведаліся імёны асноўных актараў украінскай палітыкі — і гаворка не толькі пра прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, якога і так ведалі амаль усе, але і пра дарадцаў ягонага офіса Міхаіла Падаляка і Аляксея Арастовіча. Абодва маюць сувязь з Беларуссю: Арастовіч, напрыклад, прызнаваўся, што этнічны беларус. З Падаляком яшчэ цікавей: ён доўгі час жыў і працаваў у Беларусі. Расказваем яго гісторыю.
 

Рос у Львове, вучыўся ў Мінску

Міхаіл Падаляк нарадзіўся і вырас ва Украіне, але ў 17 гадоў перабраўся ў Мінск. Гэта было яшчэ ў 1989-м, у часы СССР прыязджаць вучыцца ў іншую рэспубліку было нярэдкай практыкай. І ён паехаў у медыцынскі інстытут — цяперашні БДМУ.

Інфармацыі ў публічным доступе пра гэта няма, але, мяркуючы па ўсім, па спецыяльнасці Падаляк не працаваў. Ужо ў пачатку 1990-х ён стаў супрацоўнічаць з беларускімі СМІ і актыўна асвятляць унутраную палітыку краіны.

Працаваў Падаляк, напрыклад, у газетах "Час", "Народная воля", "Время" і нават... "Правда Гайдукевича". І, напрыклад, у "БелГазеце". Вось што ён пісаў там яшчэ ў 2000 годзе:

"Не толькі асяроддзе А.Р., але і сам прэзідэнт усё менш могуць абапірацца на рэальны палітычны інструментар, аддаючы перавагу віртуальнай барацьбе з уяўнымі ўнутранымі і знешнімі ворагамі".

Падаляк сканцэнтраваўся менавіта на палітычнай аналітыцы, месцамі нават калумністыцы. Пазней менавіта гэта стане прычынай яго высылкі з Беларусі.
 

Сур'ёзныя праблемы

Мяркуючы па артыкулах, якія пісаў Падаляк, у яго былі нядрэнныя сувязі ў беларускай наменклатуры: нярэдка ён даваў эксклюзіўную інфармацыю пра рашэнні і кадравыя пытанні. Але гэтая "крыша" не дапамагла яму ў крытычныя моманты.

Падаляк актыўна пісаў у газету "Наша свобода". Там у 2002-м ён напісаў артыкул пра Анатоля Тозіка, які на той момант быў кіраўніком Камітэта дзяржкантролю.

У артыкуле пад назвай "Канфідэнцыйна" Падаляк пісаў пра тое, што Тозік нібыта скардзіўся Лукашэнку на Віктара Шэймана, які ў той момант быў генпракурорам. Кіраўнік дзяржкантролю раззлаваўся і падаў у суд: маўляў, факты з артыкула не адпавядаюць рэчаіснасці. Цікава, што сам аўтар артыкула быў упэўнены: пазоў — ініцыятыва не самога Тозіка, а яго непасрэднага начальніка, гэта значыць Лукашэнкі.

Кто такой Михаил Подоляк: от белорусского журналиста — до советника Зеленского
Падаляк (крайні злева) у часе экскурсіі па рэзідэнцыі прэзідэнта Віктара Януковіча ў 2011 годзе / прэс-служба Януковіча

Тэма Беларусі ў яго часам зноў узнікала. Напрыклад, у адным з інтэрв'ю ён уступіў у завочную канфрантацыю з палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам. А ў 2010-м выйшла інтэрв'ю з ім у газеце "Свободные новости плюс" — зрэшты, журналіст-паліттэхнолаг заявіў, што ніякага інтэрв'ю не даваў, а тэкст "нацяганы" з шэрагу крыніц.

Як тэхнолаг Падаляк працаваў з шэрагам украінскіх палітыкаў, імёны якіх беларусам мала пра што скажуць. У спісе кліентаў былі і "Партія регіонів" Віктара Януковіча (да Рэвалюцыі годнасці), і "Рух за реформи".

Каманду Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк спачатку крытыкаваў, але пазней да яе далучыўся — у ролі аднаго з дарадцаў кіраўніка офіса прэзідэнта. Свой офіс на вуліцы Банкавай Падаляк завёў ужо ў красавіку 2020-га. А сёння ён прадстаўляе Украіну на перамовах з Расіяй — такі шлях ад беларускага журналіста да аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў прэзідэнта краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі