Хто выбіў шкло ў "Дэпо" на тусовачнай вуліцы Зыбіцкай?

Фота: "Мерзкий Кокобай" / Telegram
Фота: "Мерзкий Кокобай" / Telegram

У тэлеграм-канале мінскіх фудхантараў "Мерзкий Кокобай" з'явілася фатаграфія выхаду з кавярні "Дэпо" на тусовачнай вуліцы Зыбіцкай. Замест шкла ў дзверы — кавалак фанеры. "Нехта моцна гідкі выйшаў праз шкло", — выказаў меркаванне "Мерзкий Кокобай" і дадаў, што на тусовочную вуліцу даўно пара запрасіць патрулі АМАП.

Кто выбил стекло в “Депо” на тусовочной улице Зыбицкой?
Фота: "Мерзкий Кокобай" / Telegram

Еўрарадыё датэлефанавалася да "Дэпо". Аказваецца, нічога крымінальнага не адбылося. Шкло вылецела з-за моцнага ветру, які ў той жа дзень пагасіў Вечны агонь у Віцебску, а днём раней падняў пясчаную буру на трасе М1, з-за чаго здарылася некалькі ДТЗ і загінуў чалавек.

"Ніхто не біўся, ніхто нікога не чапаў. Неакуратна адкрылі дзверы, яны ўдарыліся аб скрыню, шкло выбітае ветрам", — распавяла нам намеснік дырэктара "Дэпо" Кацярына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі