IIHF размясціла на сваім сайце фота незалічанай шайбы латвійцаў
Яно павінна даказаць правільнасць рашэння суддзяў аб адмене гола.
На здымку добра бачна, што латвійскі хакеіст знаходзіцца ў варатарскай зоне Кевіна Лаланда і перашкаджае яму зрабіць сэйв.
Нагадаем, Беларусь перамагла Латвію з лікам 3:1. У першым перыядзе дзве прыгожыя шайбы за 33 секунды закінулі Джэф Плат і Міхаіл Грабоўскі, у другім перыядзе Кулда адыграў адну шайбу. Кропку паставіў Сяргей Касціцын, які закінуў на апошніх секундах ў пустыя вароты. У выніку, Беларусь датэрмінова забяспечыла сабе месца ў чвэрцьфінале.
Адзначым, што за 36 секунд да канца сустрэчы пры ліку 2:1 на карысць беларусаў арбітры не залічылі гол форварда зборнай Латвіі Каспарса Даўгавіньша. Суддзі спаслаліся на тое, што ў гэты момант Гінтс Мэя знаходзіўся ў плошчы варот. Пратэстуючы супраць такога рашэння, Даўгавіньш зламаў клюшку і быў выдалены да канца матчу за неспартовыя паводзіны.