"Інтэр" — першы фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Футбалісты "Інтэра" / Reuters
"Інтэр" стаў першым фіналістам футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У паўфінале быў двойчы абыграны "Мілан" — 2:0 і 1:0.
"Інтэр" выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў упершыню за апошнія 13 гадоў.
Другі паўфіналіст вызначыцца ў сераду ў матчы "Манчэстар Сіці" і "Рэала". У іх першым паядынку была нічыя 1:1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.