Інвестары адмаўляюцца ад Аўгустоўскага канала

Дзяржкантроль Гродзенскай вобласці незадаволены ходам рэалізацыі дзяржпраграмы развіцця Аўгустоўскага канала на 2009 – 2011 гады. Падчас праверак высветлілася, што сродкі на рэалізацыю мерапрыемстваў праграмы (а гэта каля 10 мільярдаў рублёў) не вылучаліся. Пры гэтым не ствараюцца ўмовы для ўдзелу ў развіцці інфраструктуры канала замежных фундатараў. Не пачынаецца і рэалізацыя запланаваных інвестпраектаў. Інвестары ўжо адмовіліся ад будаўніцтва рыбацкай вёскі на 10 хатак, з кемпінгам і рэстаранам-млыном, спартова-гатэльнага комплекса ў вёсцы Сонічы, пунктаў праката ў вёсках Чарток, Дзмісевічы і Рынкаўцы, турыстычнага кампусу “Нёмнава”.

За бюджэтныя ж сродкі распрацаваная толькі праектна-каштарысная дакументацыя двух аб'ектаў: гасцініцы-кафэ ў вёсцы Чарток і кафэ ў вёсцы Немнава. Але і тут будаўніцтва не пачынаецца праз адсутнасць сродкаў, паведамляе “Блог Гродна s13”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі