Ірландская паліцыя адабрала ў цыганоў бялявую дзяўчынку

Рэйд адбыўся пасля таго, як паліцыя атрымала інфармацыю, што ў цыганскай сям'і жыве шасці-або сямігадовая дзяўчынка, якая не падобная на бацькоў. У доме ў прыгарадзе Дубліна паліцэйскія знайшлі некалькі дзяцей, у тым ліку бялявую дзяўчынку з блакітнымі вачыма, паведамляе TUT.BY
 
Пара сказала, што дзяўчынка — іх дачка, і што яна нарадзілася ў адной з дублінскіх лякарняў у 2006 годзе. Але паліцэйскіх не задаволілі ні тлумачэнні, ні пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, якое яны палічылі несапраўдным.
 
У лякарні, у якой нібыта нарадзілася дзяўчынка, няма ніякіх запісаў пра яе нараджэнне. Зараз дзіця знаходзіцца на дзяржаўнай апецы. Паліцыя праводзіць расследаванне.
 
Практычна ідэнтычны выпадак адбыўся на мінулым тыдні ў Грэцыі, дзе маленькую дзяўчынку-бландынку Марыю знайшлі падчас рэйду ў адным з цыганскіх табараў у цэнтральным раёне краіны. Аналіз ДНК паказаў, што пара, у якой яна жыла, не з'яўляецца яе бацькамі. 
 
Цыганам, у якіх жыло дзіця, выстаўлены абвінавачанні ў выкраданні. Сапраўдных бацькоў Марыі шукаюць па ўсёй Еўропе. 
Фота: Reuters.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі