Ірына Халіп і Том Стопард падзялілі брытанскую прэмію ПЭН/Пінтэра

Пра перамогу Стопарда было вядома некалькі дзён таму. А тое, што беларуская журналістка Ірына Халіп стала суатрымальніцай пісьменніцкай узнагароды за мужнасць, абвесцілі ўвечары 7 кастрычніка, перадае Радыё "Свабода".



Як адзначыў Стопард, Ірына Халіп заслугоўвае прызнання мужнасці за крытыку аўтарытарнай улады, нягледзячы на запалохванні ды пазбаўленне волі. Таксама ён адзначыў, што для яго "гонар падзяліць узнагароду з адважнай журналісткай".



Узнагарода ПЭН/Пінтэра — гэта штогадовая літаратурная ўзнагарода. Яна заснаваная ў 2009 годзе брытанскім ПЭН-клубам у гонар Гаральда Пінтэра, які быў актыўным удзельнікам Камітэту зняволеных пісьменнікаў пры ПЭН. Прэмію дзеляць паміж брытанскім пісьменнікам і замежным, які зазнае пераслед або зняволены за свае погляды.



Фота — charter97.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі