“Іслач” падзяліла ачкі з “Крумкачамі”

“Іслач” падзяліла ачкі з “Крумкачамі”

“Іслач” і “Крумкачы” падзялілі ачкі ў матчы 25 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 14 кастрычніка каманды згулялі з лікам 1:1. Першы гол забілі “ваўкі” — адзначыўся Дзмітрый Асіпенка на 27-й хвіліне. Затым у другім тайме іх сапернікі зраўнялі лік, дзякуючы голу Яраслава Багунова.

“Крумкачы” з 22 ачкамі займаюць 12-е месца ў турнірнай табліцы, “Іслач” застаецца на перадапошнім месцы і рызыкуе вылецець у першую лігу.

Сёння таксама пройдзе яшчэ адзін матч, які стане ключавой гульнёй 25 тура — “Шахцёр” прыме на сваім полі мінскае “Дынама”. У выпадку перамогі гарнякі могуць фактычна забяспечыць сабе чэмпіёнства і стаць амаль недасяжнымі для дынамаўцаў і БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі