Ісландыя афіцыйна пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень

Ісландыя

Ісландыя / state.gov

Ісландыя афіцыйна пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень. І пры гэтым дэманструе адзін з самых высокіх тэмпаў эканамічнага росту ў Еўропе: паводле вынікаў 2023 года ВУП краіны вырас на 5%. Гэта звязваюць у тым ліку і са скарачэннем працоўнага тыдня.

З 2020 па 2021 год 51% жыхароў вострава перайшлі на скарочаны тыдзень без зніжэння заробкаў у межах сацыяльнага эксперыменту. Гэта прывяло да росту эканомікі і нізкага беспрацоўя.

Па словах экспертаў, прадукцыйнасць засталася на ранейшым узроўні або нават палепшылася, а дабрабыт работнікаў прыкметна ўзрос. Зменшыліся ўзровень стрэсу і рызыкі выгарання, палепшыўся баланс працы і асабістага жыцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі