Іспанец Дыега Коста не згуляе ў матчы са зборнай Беларусі
Беларускія футбалісты пасля стартавых паражэнняў ужо практычна згубілі шанцы на патрапленне на Еўра-2016.
15 лістапада ва Уэльве футбольная зборная Беларусі правядзе адборачны матч чэмпіянату Еўропы з камандай Іспаніі. Нагадаем, пасля адстаўкі Георгія Кандрацьева са зборнай працуе выконваючы абавязкі галоўнага трэнера Андрэй Зыгмантовіч.
Вядомы форвард Дыега Коста (ён гуляе за "Чэлсі") не патрапіў у заяку іспанскай зборнай на матч з беларусамі. Футбаліст толькі залячыў траўму і яго вырашылі паберагчы.
У нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі адбылася вымушаная замена. Замест абаронцы барысаўскага БАТЭ Дзяніса Палякова, які атрымаў траўму ў нядаўнім матчы Лігі чэмпіёнаў, у каманду выклікалі Ігара Шытава. Ён выступае ў клубе расійскай прэм'ер-лігі "Мардовія" з Саранска.
Цалкам склад нашай зборнай можна паглядзець тут, іспанскай зборнай — тут.
Фота — ria.ru