Ізраіль асудзіў візіт прадстаўнікоў ХАМАС у Расію

Тэрарысты з ХАМАС

Тэрарысты з ХАМАС / PAP/EPA

Ізраіль асудзіў візіт прадстаўнікоў ХАМАС у Расію і заклікаў Маскву "неадкладна выгнаць тэрарыстаў". "ХАМАС — тэрарыстычная арганізацыя, горшая, чым "Ісламская дзяржава"...гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Ізраіля. — Ізраіль разглядае запрашэнне верхаводаў ХАМАС у Маскву як няварты крок, які дае спадарожны вецер тэрору і легітымацыю зверствам тэрарыстаў ХАМАС".

У Маскву прыехаў адзін з лідараў ХАМАС Абу Марзук. 26 кастрычніка ён правёў перамовы з прадстаўнікамі РФ (з кім менавіта, не ўдакладняецца). Абмяркоўвалася, як паведамляецца расійскім МЗС, "вызваленне замежных закладнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сектара Газа". 

Тэрарысты захапілі ў Ізраілі больш за 200 закладнікаў і ўтрымліваюць іх у сектары Газа. У чацвер у ХАМАС заявілі, што каля паўсотні закладнікаў нібыта загінула ў выніку авіяўдараў Ізраіля.

Ізраіль асудзіў візіт прадстаўнікоў ХАМАС у Расію
Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі